Viewing:

ПСАЛЬМЫ Psalms 112

Select a Chapter

Пс 112

1 Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.

2 Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.

3 Маёмасьць і багацьце ў доме ягоным, і праведнасьць ягоная будзе трываць вечна.

4 Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог].

5 Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.

6 Бо ён ніколі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе праведнік.

7 Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.

8 Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх.

9 Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.

10 Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.