Viewing:

1 ЛЕТАПІСАЎ 1-chronicles 6

Select a Chapter

1 Лет 6

1Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.

2Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.

3Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.

4Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;

5Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію;

6Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта;

7Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;

8Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса;

9Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана;

10Ёанан спарадзіў Азарыю, - гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме.

11І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;

12Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума;

13Сэлум спарадзіў Хэлкію, Хэлкія спарадзіў Азарыю;

14Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка.

15Ёсэдэк пайшоў у палон, калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара.

16Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.

17Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй.

18Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.

19Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх.

20У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны.

21Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны.

22Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны;

23Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны;

24Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны.

25Сыны Элканы: Амасай і Ахімот.

26Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;

27Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны. Самуіл, сын ягоны.

28Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія.

29Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны;

30Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны.

31Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.

32Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.

33Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,

34сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха,

35сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая,

36сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі,

37сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя,

38сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля;

39і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, - Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы,

40сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі,

41сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі,

42сын Этана, сын Зімы, сын Шымія,

43сын Яхата, сын Гірсона, сын Левія.

44А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, - па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха,

45сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі,

46сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра,

47сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія.

48Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;

49А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.

50Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны;

51Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны;

52Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны;

53Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны.

54І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім,

55далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;

56а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму.

57Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго,

58і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,

59і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,

60а ад калена Веньямінавага - Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.

61Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.

62Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.

63Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў.

64Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх.

65Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сімяонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах.

66А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага.

67І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго,

68і Ёкмэам і прадмесьці яго,

69і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго,

70ад палавіны калена Манасіінага - Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых.

71Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго.

72Ад калена Ісахаравага - Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,

73і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго;

74ад калена Асіравага - Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго;

75і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго;

76ад калена Нэфталімавага - Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кірэятаім і прадмесьці яго.

77А астатнім сынам Мэрарыным - ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго.

78Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе,

79і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго;

80ад калена Гадавага - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго,

81і Эсэвон і прадмесьці яго.