Viewing:

1 ЛЕТАПІСАЎ 1-chronicles 9

Select a Chapter

1 Лет 9

1Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон.

2Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.

3У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных:

4Утай, сын Аміюда, сын Омры, сын Імрыя, сын Ванія, - з сыноў Фарэса, сына Юды;

5з сыноў Шылона - Асая, першынец і сыны ягоныя;

6з сыноў Зары - Еуіл і браты іх, шасьцьсот дзевяноста;

7з сыноў Веньямінавых Салу, сын Мэшулама, сын Гадавіі, сын Гесэнуі;

8і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі,

9і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць, - усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх.

10А са сьвятароў: Едая; Ёярыў, Яхін,

11і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым;

12і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра;

13і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, - людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым.

14А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі - з сыноў Мэрарыных;

15і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа;

16і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх.

17І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны.

18І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных.

19Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні.

20Фінэес, сын Элеазараў быў да начальнікаў над імі, і Гасподзь быў зь ім.

21Захар, сын Мэшэлэміі, брамнік каля дзвярэй скініі сходу.

22Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю.

23І яны і сыны іхнія былі на варце каля брамы дома Гасподняга, пры доме скініі.

24На чатырох баках былі брамнікі, на ўсходнім, заходнім, паўночным і паўднёвым.

25А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён.

26Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага.

27Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы.

28Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі.

29Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія патрэбы: мука найлепшая і віно і алей, і ладан пахучы.

30А з сыноў сьвятарскіх некаторыя складалі міра з рэчываў пахучых.

31Матафію зь лявітаў, - ён першынец Сэлума Карэяніна, - даверана было тое, што гатавалася на патэльнях.

32Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы.

33А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім.

34Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

35У Гаваоне жылі: бацька Гавааніцян, Еіл, - імя жонкі ягонай Мааха,

36і сын ягоны першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Нэр, Надаў,

37Гэдор, Ахіё, Захар і Міклот.

38Міклот спарадзіў Шымэама. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме разам з братамі сваімі.

39Нэр спарадзіў Кіса, Кіс спарадзіў Саўла, Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуа, Авінадава і Эшбаала.

40Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.

41Сыны Міхі: Пітон, Мэлэх, Тарэй і Ахаз.

42Ахаз спарадзіў Яэру, Яэр спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу.

43Моца спарадзіў Бінэю; Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын Гоны.

44У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэла.