Viewing:

1 КАРЫНФЯНАЎ 1-corinthians 13

Select a Chapter

1 Кар 13

1Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я - медзь звонкая, альбо кімвал гулкі,

2Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто.

3І калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці.

4Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца,

5ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха,

6ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны;

7усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць.

8Любоў ніколі ня мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца.

9Бо мы часткова ведаем і частакова прарочым;

10а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, спыніцца.

11Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае.

12Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.

13А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая.