Viewing:

ЁВА Job 8

Select a Chapter

Ёў 8

1І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:

2ці доўга ты будзеш гаварыць так? - словы вуснаў тваіх бурны вецер!

3Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду!

4Калі сыны твае зграшылі прад Ім, дык Ён і аддаў іх у руку беззаконьня іхняга.

5Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся Ўсеўладнаму,

6і калі ты чысты і з праўдаю, дык Ён сёньня ж устане над табою і замірыць жытлішча праўды тваёй.

7І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа.

8Бо спытайся ў ранейшых родаў і паглыбіся ў назіраньні бацькоў іхніх;

9а мы - учарашнія і нічога ня ведаем, бо нашыя дні на зямлі - цень.

10Вось, яны цябе навучаць, скажуць табе і ад сэрца свайго вымавяць словы:

11ці падымаецца трысьнёг бязь вільгаці? ці расьце чарот без вады?

12Яшчэ ён у сьвежасьці сваёй і ня зрэзаны, а раней за ўсякую траву засыхае.

13Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне;

14спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная - дом павука.

15Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца.

16Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае;

17у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца.

18Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе!

19Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя.

20Бачыш, Бог не адкідае беззаганнага і не падтрымлівае рук ліхадзеяў.

21Ён яшчэ напоўніць сьмехам вусны твае і губы твае радасным клікам.

22Ненавісьнікі твае апрануцца ў сорам, і намёту бязбожных ня стане.