Viewing:

ПСАЛТЫР Psalms 124

Select a Chapter

Пс 124

1Песьня ўзыходжаньня.

Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.

2Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.

3Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.

4Рабі ж, Госпадзе, добрае добрым і справядлівым у сэрцах сваіх.

5А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!