Viewing:

ПСАЛТЫР Psalms 62

Select a Chapter

Пс 62

1Псальма Давідава, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.

2Божа! Ты Бог мой, Цябе я шукаю ад золку; Цябе прагне душа мая, па Табе маё цела тужыць у зямлі пустой, высахлай і бязводнай,

3каб бачыць сілу Тваю і славу Тваю, як бачыў Цябе ў сьвятыні:

4бо ласка Твая лепшая за жыцьцё. Уславяць вусны мае Цябе.

5Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму.

6Як лоем і алеем душа мая насычаецца, і радасным голасам вусны мае Цябе славяць,

7калі ўспамінаю Цябе я на ложку маім, думаю пра Цябе ў часіну начную,

8бо Ты дапамога мая, і ў цяні крылаў Тваіх я парадуюся;

9Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне.

10А тыя, што шукаюць пагібелі душы маёй, сыдуць у апраметную зямлі;

11паб'юць іх сілаю меча; стануць здабычаю лісаў;

12а цар усьцешыцца ў Богу, будзе ўслаўлены кожны, хто Яму прысягае, бо замкнуцца вусны ў тых, што гавораць няпраўду.