Viewing:

ПСАЛТЫР Psalms 81

Select a Chapter

Пс 81

1Псальма Асафава.

Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:

2дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?

3Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;

4вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.

5Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.

6Я сказаў: вы - багі, і сыны Ўсявышняга - усе вы;

7але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.

8Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.